У Кіеве заявілі, што ФСБ друкуе для ўкраінскіх ваеннапалонных фэйкавыя газеты
Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі, які існуе пры Савеце нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, заявіў, што расіяне друкуюць для ўкраінскіх ваеннапалонных фэйкавыя газеты. У іх змяшчаюцца матэрыялы пра "паражэнне" і "капітуляцыю" Узброеных сіл Украіны. Сцвярджаецца, што праектам займаюцца супрацоўнікі ФСБ, якія спрабуюць імітаваць украінскія і заходнія выданні.
Газеты раздаюць ваеннапалонным, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА Растова-на-Доне. У Кіеве заяўляюць, што расіяне намагаюцца стварыць "маніпулятыўны рычаг ўплыву на свядомасць" украінскіх байцоў. Мяркуецца, што пад уплывам звестак пра "паражэнне Украіны" ваеннапалонныя стануць пагаджацца падпісваць патрэбныя РФ "сведчанні".