У Кіеве каля Офіса прэзідэнта ўсталявалі постэр з фота Лукашэнкі і Зяленскага
У Кіеве каля Офіса прэзідэнта ўсталявалі постэр з фота Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскага. У нядзелю там праводзілі акцыю пратэсту нацыяналісты, незадаволеныя найперш унутранай палітыкай украінскага прэзідэнта. На постэры быў надпіс "Табе не пасуе дыктатура". Гэта пасыл пратэстоўцаў Зяленскаму.
Апошнім часам адносіны Беларусі і Украіны яшчэ больш сапсаваліся. Кіеў закрыў неба для "Белавія", адмовіўся ад набыцця беларускай электраэнергіі. Мінск жа заявіў пра ўвядзенне ліцэнзавання шэрагу ўкраінскіх тавараў.
unian.net, hromadske.ua