У Канадзе аўтамабіль уляцеў у натоўп на вулічным фестывалі: ёсць загінуўшыя

Трагедыя ў Ванкуверы / x.com
У Ванкуверы аўтамабіль уехаў у натоўп людзей падчас вулічнага свята філіпінскай абшчыны. Загінулі сама меней восем чалавек, у тым ліку дзіця, паведамляе CBC News са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Трагедыя адбылася ўвечары 26 красавіка каля 20:00 па мясцовым часе непадалёк ад Усходняй 41-й авеню і Фрэйзер-стрыт, дзе праходзіў фестываль у гонар Дня Лапу-Лапу. Па дадзеных паліцыі, кіроўца, які пратараніў натоўп, затрыманы. Матывы яго ўчынку пакуль невядомыя.
Адзначаецца, што за некалькі гадзін да інцыдэнту на гэтай жа вуліцы праходзіла перадвыбарчае мерапрыемства Новай дэмакратычнай партыі — у Канадзе ў панядзелак адбудуцца парламенцкія выбары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.