У Івацэвіцкім раёне пасажыр выскачыў з таксі падчас руху

У Івацэвіцкім раёне пасажыр выскачыў з таксі падчас руху

Увечары 22 кастрычніка пасажыр таксі падчас руху выскачыў з аўтамабіля. Пра гэта паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.

У адной з вёсак Івацэвіцкага раёна кіроўца таксі забраў кампанію маладых людзей, якіх трэба было адвезці ў Бярозу. Падчас руху, прыблізна ў 23:10, 25-гадовы мужчына, жыхар Бярозы, які сядзеў на пярэднім пасажырскім крэсле, адшпіліў рэмень бяспекі, пасля чаго адкрыў дзверы аўтамабіля і выскачыў на дарогу.  Здарэнне адбылося на 157 км трасы Р2 “Стоўбцы - Івацэвічы – Кобрын”.

У выніку інцыдэнта пасажыр атрымаў траўмы галавы, пашкоджанні грудной клеткі, таза і быў шпіталізаваны ў Івацэвіцкую раённую бальніцу.

Што паслужыла прычынай такога ўчынку невядома. Ніякіх канфліктаў падчас руху ў яго ні з кіроўцам, ні з іншымі пасажырамі не ўзнікала. ДАІ праводзіць праверку.

Фота: gaibrest.by