У Гродне за падпал чырвона-зялёнага сцяга будуць судзіць дзвюх дзяўчат
В Беларусі перыядычна затрымліваюць людзей за "здзек з дзяржаўных сімвалаў", ілюстрацыйнае фота / @skgovby
У Гродне затрымалі дзвюх дзяўчат, якая ўчора падпалілі сцяг на адміністрацыйным будынку. Падрабязнасці расказалі ў мясцовай міліцыі. Дзяўчатам 22 і 23 гады.
Каб падпаліць сцяг, яны выкарысталі швабру — абматалі яе папяровым ручніком, падпалілі яго і такім чынам дацягнуліся да сцяга. Супраць іх распачалі крымінальную справу за "здзек з дзяржаўных сімвалаў".