У Гродне выбралі лепшага бармэна (фота)

Суддзі з Украіны і Англіі абралі лепшага віртуоза за барнай стойкай. Пераможцам стаў бармэн-жанглёр Дзяніс Бакіеў з Украіны, які апярэдзіў калег з Англіі і Расіі. На суд гледачоў вядучыя бармэны свету прадставілі два класічныя кактэйлі: “дайкіры” і мікс з гарэлкі і энергетычнага напою.


Беларусь на чэмпіянаце прадстаўлялі восем бармэнаў, з якіх трое працуюць у Гродне. Усяго за званне лепшага бармэна змагаліся ўдзельнікі з 13 краін свету. У адборачным раўндзе з 39 прэтэндэнтаў выбралі 10, якія паміж сабой ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі за 6-хвілінны выступ вызначылі лідара.



Прызавы фонд спаборніцтваў склаў 3500 еўра. Сродкі былі падзеленыя паміж тройкай пераможцаў. Акрамя грошай бармэны атрымалі ад арганізатараў крыштальныя статуэткі ручной працы.