У Гомелі зачынілі пешаходны мост праз Сож
Пешаходны мост праз Сож / ТРК "Гомель"
У Гомелі перакрылі праход па пешаходным мосце праз раку Сож.
Як паведамляе тэлерадыёкампанія "Гомель", гэта звязана з зімовай паводкай.
Такая з'ява адзначаецца і ў іншых раёнах Гомельшчыны. Паводле інфармацыі МНС, 18 студзеня быў выяўлены факт новага падтаплення паводкай аднаго ўчастка дарогі ў Кармянскім раёне.