У Ельску хлопчык атрымаў апёкі — выкарыстаў антысептык каля газавай пліты
У Ельску 12-гадовы хлопчык атрымаў апёкі — выкарыстаў антысептык для апрацоўкі рук каля газавай пліты, якая была ўключана. Адбылася ўспышка.
Як паведамляюць ратавальнікі, узгарання не было. Хлопчыка забрала "хуткая", яго шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу. Апёкі 1-2 ступені складаюць 4% цела (апёк полымем шыі, левага пляча і левай падпахі).