У Дзяржынску прайшоў адзіночны пікет у падтрымку палітвязняў (фота)
8 снежня акцыю правёў актывіст кампаніі “Разам для Беларусі” Аляксандр Тарнагурскі.
З партрэтамі беларускіх палітвязняў ён выйшаў у цэнтр Дзяржынска. Акцыя была прымеркавана да Міжнароднага дня абароны правоў чалавека, які традыцыйна адзначаецца 10 снежня.
Менавіта 10 cнежня 1948 года Арганізацыя Аб'яднаных Нацый прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, якая абвяшчае правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы ды свабоды.