У чацвер у Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
Дажджы і навальніцы прагназуюцца ў Беларусі / pixabay.com
У чацвер, 18 траўня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, уначы па захадзе месцамі прагназуюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, уначы з пераходам на паўночны слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць ад +6 па захадзе да +16 па паўднёвым усходзе краіны. Удзень прагназуюць ад 10 цяпла па захадзе Беларусі да +27 па паўднёвым усходзе.