У чацвер будзе туманна і воблачна
7 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца хмарнае з распагоджаннямі надвор'е.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём месцамі — кароткачасовыя дажджы.
Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаюцца туманы. Вецер будзе заходні, 5-10 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 0-6 градусаў са знакам плюс, удзень сіноптыкі абяцаюць ад 4 да 9 градусаў цяпла.
Фота — stihi.ru