У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы
Раніцай і ў дзённыя гадзіны ў чацвер, 29 ліпеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы (у тым ліку і ў Мінску), у начныя гадзіны — пераважна на захадзе краіны. Месцамі магчымыя моцныя ліўні, град, шквалістае ўзмацненне ветру (з парывамі да 20 м/с).
Уначы тэмпература паветра складзе ад +16 да +20 градусаў (у сталіцы — 16-18 цяпла), удзень — ад +24 да +29 (у Мінску — ад +25 да +27, на Гомельшчыне — да +32 градусаў).