У Брэсце аўтамабіль траўмаваў сямігадовае дзіця
У выніку наезду аўтамабіля 11 лістапада ў Брэсце пацярпела дзіця.
Удзень на вуліцы Чырвонагвардзейскай на сямігадовую дзяўчынку, якая пераходзіла вуліцу па-за пешаходным пераходам, здзейсніў наезд 48-гадовы кіроўца мікрааўтобуса "ГАЗ", паведамляюць у ДАІ Брэсцкай вобласці.
Дзяўчынка з ударам паяснічна-крыжовай вобласці шпіталізаваная ў хірургічнае аддзяленне Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы. Кіроўца і дзіця — жыхары Брэста.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Высветлена, што аўтамабіліст быў цвярозы.
Фота: bnkomi.ru