У Брэсце абвалілася будоўля офісна-гандлёвага цэнтра

Абвал на будоўлі ў Брэсце / "Віртуальны Брэст"
На будоўлі офісна-гандлёвага цэнтра ў Брэсце 1 чэрвеня абрынулася апалубка. Гэта здарылася, калі вадкім бетонам залівалі маналітнае перакрыцце, паведамляе прэс-служба МНС.
Пацярпелых пры здарэнні няма. Сістэма апалубкі разбураная, пашкоджаная арматурная абвязка на плошчы каля 255 квадратных метраў. Прычына абвальвання высвятляецца.
Гаворка ідзе пра адзін з самых буйных шматфункцыянальных комплексаў у Беларусі. Будаваць яго пачалі ўвесну 2024 года. Асноўную частку комплексу плануецца аддаць пад велізарны гандлёвы мол, побач з якім будзе ўзведзены 10-павярховы бізнес-цэнтр. Плошча комплексу складае 116 тысяч квадратных метраў. Увесці ў эксплуатацыю комплекс плануецца ў 2027 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.