У Беларусі стварылі "кішэнны сігналізатар пра набліжэнне мультыкоптараў"
"Кішэнны сігналізатар" / t.me/vpkgovby/
У Беларусі стварылі "кішэнны сігналізатар пра набліжэнне мультыкоптараў для індывідуальнага карыстання", паведаміў Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт. Прылада атрымала назву "Званок" — яна выдае гукавы сігнал апавяшчэння.
Распрацавала сігналізатар прадпрыемства "КБ "Радар", якое знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. Адзначаецца, што "прылада надзвычай простая ў выкарыстанні". Яна "аўтаматычна распазнае радыёсігналы мультыкоптараў". Адлегласць да іх аператар ацэньвае "па ўзроўні радыёсігналаў на індыкатары і характары гучання сігналу апавяшчэння".