У Беларусі стала гінуць больш дзяцей
У Беларусі захоўваецца "негатыўная тэндэнцыя" (ілюстрацыйнае фота) / @rubanau_collage
У Беларусі стала гінуць больш дзяцей. Летась "ад знешніх прычын" загінулі 126 хлопчыкаў і дзяўчынак. У 2023-м было 94, паведамілі ў Генпракуратуры.
Асноўнымі прычынамі гібелі дзяцей называюць найперш дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні, пажары і суіцыды.
Летась у Генпракуратуры ўжо гаварылі пра гэтую "негатыўную тэндэнцыю".
Ужо за два першыя тыдні 2025 года "ад знешніх прычын" у нашай краіне загінулі дзесяць дзяцей, прычым трое — у выніку дарожна-транспартных здарэнняў. У Лідскім раёне мужчына неасцярожна абыходзіўся са зброяй і выпадкова стрэліў у малалетняга ўнука.