У Баранавіцкім раёне сабака ўратаваў ад шалёнай лісы цэлую вёску, а сам загінуў

У Баранавіцкім раёне сабака ўратаваў ад шалёнай лісы цэлую вёску, а сам загінуў

У Баранавіцкім раёне сабака ўратаваў гаспадароў ад нападу шалёнай лісы. Пёс па мянушцы Джон загнаў у будку небяспечнага звера і вартаваў яго да прыезду супрацоўнікаў МНС. Пра гэты выпадак, які здарыўся ў вёсцы Малая Валохва, піша Intex-press.

Мясцовая жыхарка Ірына Канцурава 23 кастрычніка была дома адна, калі пачула, што ў двары віскоча яе сабака. Жанчына выйшла на двор і ўбачыла, як пёс б’ецца з нейкай іншай жывёлай. Гэта была ліса.

Выратавальнікі выманілі дзікага звера з будкі, куды яе загнала сабака, аднак ліса пабегла ў лес і толькі там яе змаглі нагнаць і застрэліць. Сабаку было вырашана забіць, бо шалёная жывёла яго пакусала.

Пёс Джон пражыў у сям’і больш за дзевяць гадоў і заўсёды сумленна ахоўваў дом. Яго гаспадары лічаць, што сабака ўратаваў ад бяды цэлую вёску.

Фота: Intex.press.by