У Баранавічах за рулём таксі памёр кіроўца
На месцы здарэння / nashkraj.by
У Баранавічах за рулём таксі памёр кіроўца. Як паведамляе "Наш край", здарэнне адбылося ўдзень 22 красавіка на Пралетарскай вуліцы. На месца прыехалі медыкі і міліцыянеры. Па словах відавочцаў, брыгада хуткай меддапамогі спрабавала вярнуць мужчыну да жыцця, але, відаць, ужо было запозна.
Абставіны здарэння з таксістам высвятляюцца.