У аварыі на МКАД пацярпелі 10 аўтамабіляў
Першапачаткова сутыкнуліся тры аўтамабілі / @gaiminsk
Дзесяць аўтамабіляў пацярпелі ў ДТЗ на Мінскай кальцавой аўтадарозе. Аварыя адбылася раніцай у чацвер, паведамілі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.
Першапачаткова сутыкнуліся тры аўто: два аўтамабілі Volkswagen і Renault. Кіроўцы, якія рухаліся следам, не паспелі зрэагаваць і сабралі "паравоз". У ім стала яшчэ сем машын.