У аўторак у Беларусі будзе да +29, месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы
Інструктаж / t.me/narachanka/
У аўторак, 23 ліпеня, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі магчымыя навальніцы і моцныя дажджы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +13 да +19 градусаў (у Мінску — ад +14 да +16), у дзённыя гадзіны — 23-29 цяпла (у сталіцы — ад +26 да +28).
У сераду ападкі чакаюцца амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У дзённыя гадзіны будзе да +28 градусаў.
vk.com/belgidromet