Турнір памяці Салея выйграў хабараўскі “Амур”

Пасля суботніх паядынкаў, у якіх расійскія клубы КХЛ адолелі гродзенскі “Нёман” і мінскае “Дынама”, стала зразумела, што ганаровы трафей разыграюць менавіта “Амур” і “Спартак”, інфармуе БЕЛТА.



Сустрэча завяршылася з лікам 3:2 на карысць “Амура”.



У турнірнай табліцы “Амур” з 8-ю ачкамі пасля трох матчаў стаў першым. У “Спартака” 6 ачкоў пасля трох гульняў і другое месца. Мінскае “Дынама” з адным ачком пасля дзвюх сустрэч пакуль ідзе трэцім, а “Нёман” без ачкоў замыкае чацвёрку каманд.



Такім чынам, трэцяе месца на турніры разыграюць два беларускія клубы.



Летась на першым турніры памяці Руслана Салея перамог клуб КХЛ “Віцязь” (Чэхаў, Маскоўская вобласць).