Туман і навальніцы: надвор'е на 17 ліпеня
17 ліпеня надвор'е ў Беларусі будзе зусім не летняе. Месцамі па ўсёй краіне — туман і навальніцы, а тэрмометры пакажуць ледзь-ледзь больш за +20. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У бліжэйшую нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Акрамя навальніц і туману (уночы і раніцай) часам пройдуць дажджы. Вецер ноччу будзе паўднёва-заходні слабы, днём — паўночна-заходні ўмераны, да парывістага.
Уночы паветра астыне да 6 градусаў вышэй за нуль. А ўдзень тэмпература складзе ад 16 да 22 градусаў цяпла.