Трэнера гродзенскага "Нёмана" дыскваліфікавалі на восем матчаў
Галоўны трэнер гродзенскага футбольнага клуба "Нёман" Ігар Кавалевіч дыскваліфікаваны на восем матчаў. Акрамя таго ён павінен заплаціць 2900 рублёў штрафу (100 базавых велічыняў). Такое рашэнне прыняў Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях Беларускай федэрацыі футбола.
У 1/16 Кубка Беларусі "Нёман" выйграў у гасцях у "Крумкачоў" (1:1, 6:5 пенальці). Кавалевіча выдалілі на 96-й хвіліне сустрэчы за нецэнзурную лаянку на суддзяў.