Трамп прыпыніў усе праграмы дапамогі ЗША іншым краінам

Дональд Трамп

Дональд Трамп / AP Photo

Адным з першых указаў Дональда Трампа на прэзідэнцкай пасадзе стала прыпыненне ўсіх праграм дапамогі іншым краінам на 90 дзён.

За гэты тэрмін, як перадае DW, пройдзе праверка гэтых праграм на адпаведнасць палітычным мэтам новай адміністрацыі ЗША. Прычым пакуль не ясна, на які аб'ём дапамогі гэта паўплывае, адзначае агенцтва AP, бо фінансаванне многіх праграм ужо атрымала ўхваленне з боку Кангрэса і падлягае расходаванню.

Агульны аб'ём дапамогі ЗША для іншых краінаў складае не больш за 1 адсотак амерыканскага бюджэту. Выключэнняў няшмат. Напрыклад, гэта ваенная дапамога Украіне, якой выдзелілі каля 70 мільярдаў долараў. Таксама вялікую дапамогу ад ЗША атрымліваюць Ізраіль (3,3 мільярда долараў за год), Егіпет (1,5 мільярда за год) і Іарданія (1,7 мільярда за год). Аднак дапамога для іх уваходзіць у доўгатэрміновыя пакеты, таму гэтыя тры краіны наўрад ці сутыкнуцца з рэзкімі скарачэннямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.