Трамп прыгразіў РФ маштабнымі санкцыямі і мытнымі пошлінамі

Дональд Трамп / Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў РФ маштабнымі санкцыямі і мытнымі пошлінамі. "Зыходзячы з таго факту, што Расія цяпер абсалютна "разносіць" Украіну на полі бою, я сур’ёзна разглядаю маштабныя санкцыі і тарыфы супраць Расіі да таго часу, пакуль не будзе дасягнута спыненне агню і канчатковае мірнае пагадненне", — піша ён у сваёй сацсетцы.
Трамп заклікае Расію і Украіну садзіцца за стол перамоваў "проста зараз, пакуль не позна".
Прэзідэнт ЗША ўжо прыпыніў пастаўкі зброі Украіне, каб “прымусіць яе сесці за стол перамоваў”, амерыканцы перасталі дзяліцца з украінцамі разведанымі. Але супраць Расіі ніякіх мер дагэтуль не было прынята. Больш за тое, ЗША прагаласавалі супраць рэзалюцыі ААН, дзе РФ называюць агрэсарам.
Што да таго, што Расія "разносіць" УСУ на фронце, то, магчыма, маюцца на ўвазе найперш апошнія падзеі ў Курскай вобласці, дзе расіяне маюць поспехі, і ракетныя ўдары па ўкраінскіх гарадах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.