Расіяне імкліва прасоўваюцца ў Курскай вобласці

Расійскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота

Расійскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота / ТАСС

Расійскія вайскоўцы здзейснілі хуткі наступ у Курскай вобласці.

Украінскі OSINT-праекта DeepState адзначае, што вайскоўцы РФ амаль дайшлі да мяжы з Украінай у паўднёвай частцы занятага УСУ выступу ў Курскай вобласці. Амаль адрэзанай ад асноўных сіл аказалася частка ўкраінскіх вайскоўцаў. У каментары "Агенцтву" эксперт Conflict Intelligence Team (CIT) заявіў, што далейшае прасоўванне расійскага войска можа пагражаць поўным акружэннем усёй групоўкі УСУ.

Пачатак расійскага наступу DeepState зафіксаваў у чацвер: тады ў "шэрую зону" (якую не кантралюе ніводзін з бакоў) перайшло сяло Курылаўка (каля 5 км на поўдзень ад Суджы).

Якраз перад гэтым, у сераду, стала вядома, што Злучаныя Штаты паводле распараджэння Дональда Трампа не толькі прыпынілі пастаўкі ваеннай дапамогі украіне, але і перасталі дзяліцца разведанымі.

За няпоўны тыдзень Украіна страціла кантроль над 52,9 кв км у Курскай вобласці, канстатуюць у DeepState. Праўда, частка гэтых стратаў магла адбыцца раней, а на гэтым тыдні яе толькі зафіксавалі. Цяпер пад кантролем УСУ ў Курскай вобласці застаецца 354,5 кв км тэрыторыі. Агульная плошча зоны баявых дзеянняў — 544,5 кв км.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.