TikTok-блогер lexmask і яго жонка арыштаваныя на 10 сутак
TikTok-блогер lexmask (Аляксей Бондар) і яго жонка Маргарыта арыштаваныя на 10 сутак, паведамляюць праваабаронцы. Іх затрымалі 7 чэрвеня ў Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіК. Адміністрацыйныя справы ў сераду разглядаў суд Фрунзенскага раёна.
На lexmask падпісаныя больш за 57 тысяч чалавек, ён выпускаў відэа на беларускай мове. Міліцыя заявіла, што блогер "хайпаваў на ваенным канфлікце".