Тэрарысты зламалі пальцы міліцыянеру, а ён не паказаў, дзе схаваў зброю
Пра гэта напісаў у Facebook міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.
Высвятляецца, што міліцыянер Віталь Калупай падчас захопу тэрарыстамі вясной будынку краматорскай міліцыі (Данецкая вобласць) вынес і схаваў 7 мяхоў зброі. Яго трымалі ў падвале ў Славянску, катавалі, патрабавалі, каб паказаў схованку. А Калупай ім нічога не сказаў.
"Выйшаў з палона тэрарыстаў са зламанымі пальцамі, ледзь жывы", — напісаў Арсен Авакаў. Ён дадаў, што прызначыў міліцыянера-героя начальнікам Краматорскага гарадскога адзела міліцыі. У ім, дарэчы, будуць часова служыць міліцыянеры з Сумаў і Валыні. Неўзабаве пачнецца "атэстацыя" мясцовых міліцыянераў.
Фота — АР