Тэрарысты ў Данецку палохалі... музейным макетам баявога самалёта

Нагадаем, днямі тэрарысты заявілі, што ў іх з'явіўся ваенны самалёт, які яны нібыта захапілі ва ўкраінскіх вайскоўцаў. Украінскі бок гэта адмаўляў. Выказвалася меркаванне, што яго маглі "пераправіць" з Крыму. Аднак разведка ўкраінскіх сілавікоў паведаміла, што "баявы самалёт" насамрэч з'яўляецца макетам баявога самалёта "Су". Яго тэрарысты скралі з музея авіяцыі ў Данецку.

У штабе антытэрарыстычнай аперацыі адзначылі, што на аэрадроме каля вёскі Моспіна стаіць самалёт без... крылаў. Выкарыстоўваюць яго ў прапагандысцкіх мэтах. А аб'явы пра пошук пілотаў аказаліся такой жа прапагандай, паколькі падняць гэты самалёт у паветра немагчыма, інфармуе УНН.

Дарэчы, тэрарысты забіраюць у музеях Данецкай і Луганскай абласцей усемагчымую зброю часоў апошняй вайны, у тым ліку супрацьтанкавыя стрэльбы, якімі калісьці падбівалі нямецкую бронетэхніку.

Тэрарысты ў Данецку і Луганску папаўняюць свае шэрагі... манекенамі

Здымак з архіву. Фота — bymedia.net