“Тарпеда-БелАЗ” вырвала перамогу ў БАТЭ, “Славія” перамагла “Нёман”

"Торпедо-БелАЗ" - БАТЭ

Клуб з Жодзіна спыняе трохматчавую серыю без перамог / fcbate.by

31 мая працягнуўся 11-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. У Жодзіне мясцовае “Тарпеда-БелАЗ” толькі на апошніх дададзеных хвілінах змагло вырваць перамогу ў БАТЭ — 3:2.

“Аўтазаводцы” вялі па ходзе гульні з лікам 2:0, але барысаўчане змаглі адыграцца. На апошніх хвілінах суддзя прызначыў пенальці ў вароты БАТЭ, якое паспяхова рэалізавалі жодзінцы.

Каманда Дзмітрыя Молаша перапыняе серыю з трох гульняў без перамог.

У Гродне “Славія” дала бой “Нёману” і перамагла з лікам 2:1.

Варта адзначыць, што суддзя выдаліў трэнера мазыран Івана Біёнчыка.

У сталіцы мінскае “Дынама” з мінімальным лікам перамагло “Нафтан” — 1:0.

У Віцебску прайшло першае за 30 гадоў дэрбі, у якім “МЛ Віцебск” перамог “Віцебск” з лікам 2:0.

“Букмекеры” працягваюць сенсацыйна лідзіраваць у чэмпіянаце пасля 11 тураў.

1 чэрвеня тур завершыцца трыма матчамі:

“Слуцк” — “Гомель”

“Смаргонь” — “Мінск”

“Арсенал” — “Маладзечна”

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.