“Іслач” у Брэсце перамагла мясцовае “Дынама”
30 мая стартаваў 11-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе / "Динамо-Брест"
Матчам у Брэсце пачалася праграма 11-га тура ў Вышэйшай лізе. Мясцовае “Дынама” саступіла “Іслачы” з лікам 1:2.
Выхаванец "Дынама-Брэст" Аляксандр Шасцюк сёння аформіў дубль супраць свайго былога клуба. За 11 матчаў турніру форвард набраў 8+1 па сістэме "гол + пас" – ён найлепшы бамбардзір на дадзены момант.
“Ваўкі” не прайграюць з пачатку чэмпіянату, маючы пяць перамог і шэсць нічыіх.
Для Брэста перапынілася серыя з пяці перамог запар. Дынамаўцы прайгралі ўпершыню пасля сямі тураў без параз.
Расклад астатніх матчаў тура: