“Тамагаўкі” ад Трампа і перамовы ад Лукашэнкі: што абярэ Україна — эфір

Аляксандр Каваленка

Аляксандр Каваленка

Пытанне амерыканскіх “Тамагаўкаў” апошнім часам нагадвае танцы вакол нямецкіх “Таўрусаў”, якія актыўна вяліся год таму — абяцанняў і спадзяванняў шмат, а вынік роўны нулю. Нават пры тым, што Трамп нібыта ужо фактычна прыняў рашэнне аб пастаўках Украіне “Тамагаўкаў”, проста пакуль справа за невялікімі ўдакладненнямі: па якіх аб’ектах ВСУ іх плануе ўжываць… Але не выключана, што гэтыя размовы не больш як яшчэ адна спроба схіліць Пуціна да сустрэчы з Зяленскім і пачатку мірных перамоў. Тых, пасярэднікам ці медыятарам падчас якіх выклікаецца выступіць Лукашэнка.

Ці пойдзе Трамп на пастаўкі ракет “Тамагаўк” Украіне і ці можа іх наяўнасць змяніць ход вайны? Пра што сведчаць прызнанні экс-канцлеркі Германіі Меркель і ці можна было сапраўды пазбегнуць вайны ў 2022 годзе? Што стаіць за прапановамі Лукашэнкі Зяленскаму наконт арганізацыі перамоў з Пуціным і як Украіна будзе рэагаваць на павялічэнне паставак паліва ў Расію беларускімі НПЗ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка ў 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.