Так альбо ніяк: чаго палітвязням чакаць ад “вялікай здзелкі” Лукашэнкі — эфір

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў

Раптоўна сабраная нарада для абмеркавання “беларуска-амерыканскіх стасункаў” і настойлівыя звароты Лукашэнкі да прэзідэнта ЗША Трампа са словамі пра гатоўнасць да “вялікай здзелкі”, выклікалі адчуванне, што бліжэйшым часам не выключанае новае вызваленне палітвязняў. Ніякай дадатковай інфармацыі ні ад Лукашэнкі, ні ад іншых удзельнікаў нарады кшталту старшыні КДБ і Саўбеза не прагучала: ні адносна памераў той “вялікай здзелкі”, ні, тым больш, умоў, на якіх вызваленыя па здзелцы могуць выйсці на волю. 

Ці варта чакаць новых вызваленняў і ці можна казаць пра ўмовы, на якіх гэта вызваленне можа адбыцца? Большасць вызваленых і дэпартаваных палітвязняў выказваюцца пра неабходнасць узмацнення ціску на рэжым — ці ўлічваюць гэта меркаванне прыхільнікі перамоў з рэжымам? Ці далучыцца ЕС да перамоў Трампа з рэжымам Лукашэнкі і што не так з з мантрай "мы ўжо перамаглі"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.