Таццяна Вадалажская і Уладзімір Мацкевіч прызнаныя палітзняволенымі
Таццяна Вадалажская і Уладзімір Мацкевіч прызнаныя палітзняволенымі. Беларуская праваабарончая супольнасць патрабуе іх вызвалення і спынення крымінальнага пераследу.
Мацкевіч — філосаф і метадолаг, грамадскі дзеяч. Вадалажская — сацыёлаг, старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, эксперт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій. Іх затрымалі 4 жніўня, яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама на Акрэсціна.
На 6 жніўня ў Беларусі 610 палітвязняў.