Сёння ў Швецыі пачнецца суд над Вольгай Класкоўскай
Ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Муж Вольгі Гёкай Бэзгін абвінавачвае беларуску ў тым, што яна даўно плянавала забойства. Апроч гэтага Бэзгін патрабуе вялікай матэрыяльнай кампенсацыі і выплаты аліментаў на іх сына Адэма. У матэрыялах справы Адэм пазначаны як пацярпелы, паведамляе радыё “Свабода” са спасылкай на адваката Класкоўскай.
2 ліпеня Адэму споўніўся 1 год. Цяпер ён знаходзіцца разам з бацькам.
Нагадаем, што беларускую эмігрантку Вольгу Класкоўскую затрымалі ў Швецыі 30 сакавіка і абвінавацілі ў замаху на забойства мужа — грамадзяніна Швецыі Гёкая Бэзгіна. Увесь гэты час Вольга знаходзіцца ў шведскай турме.