Сёння ў хакейнай зборнай Беларусі з'явіцца галоўны трэнер
Ім стане 64-гадовы Уладзімір Крыкуноў. Менавіта пад яго кіраўніцтвам 12 гадоў таму беларусы перамаглі шведаў на Алімпіядзе ў Солт-Лейк-Сіці.
Падпісанне кантракту з Крыкуновым адбудзецца 25 верасня ў канферэнц-зале "Дома футбола" ў Мінску (пачатак — а 10-й гадзіне). Пасля гэтага пройдзе прэс-канферэнцыя новага галоўнага трэнера.
Нагадаем, Уладзімір Крыкуноў — заслужаны трэнер Беларусі. Ён трэніраваў нацыянальную зборную Беларусі ў 2002-2003 гадах. У апошнія гады спецыяліст працаваў са зборнай Казахстана і з "Нафтахімікам".
Усе трэнеры зборнай Беларусі:
Уладзімір Сафонаў — 1992 год
Андрэй Сідарэнка — 1993-1996
Анатоль Варывончык — 1996-2001
Уладзімір Крыкуноў — 2002-2003, 2014-...
Міхаіл Захараў — 2003-2005, 2009-2010
Глен Хэнлан — 2005-2006, 2009, 2013-2014
Курт Фрэйзер — 2006-2008
Эдуард Занкавец — 2010-2011
Кары Хейкіля — 2011-2012
Андрэй Скабелка — 2012-2013
Новага старшыню Федэрацыі хакея абяруць 22 кастрычніка
Фота — Прессбол