Сяргей Ціханоўскі на волі за пару дзён схуднеў яшчэ на 2 кг
Сяргей Ціханоўскі / Еўрарадыё
За пару дзён на волі Сяргей Ціханоўскі схуднеў яшчэ на 2 кг. Не дапамагла нават беларуская кухня. Пра гэта экс-палітвязень расказаў у гутарцы з Еўрарадыё.
Раней паведамлялася, што пасля выхаду з калоніі ён важыў 79 кг. Цяпер, паводле Сяргея, ён важыць 77 кг.
Ціханоўскі кажа, што ўсё яшчэ рана прачынаецца, а палове шостай — турэмны рэжым дагэтуль даецца ў знакі. Таксама ён кажа, што з задавальненнем прайшоўся басанож, бо ў калоніі можна было хадзіць толькі ў гумовых тапках і абавязкова ў шкарпэтках.