Сям'я Насты Палажанкі атрымала лісты падтрымкі, дасланыя з Чэхіі (фота)
Паштоўкі былі падпісаныя па-беларуску: "Прывітанне з Прагі! Сапраўды захапляюся Вамі за ўсё, што Вы робіце! Трымайцеся!"
Сям'я маладафронтаўкі Насты Палажанкі, якая пасля падзеяў 19 снежня знаходзіцца пад крымінальным пераследам, атрымала лісты падтрымкі, дасланыя з Чэхіі, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.
Нагадваем, 20-гадовая Наста Палажанка - абвінавачаная па справе пра масавыя беспарадкі. Праз 2 месяцы зняволення ў турме КДБ, дзяўчыну выпусцілі пад падпіску пра нявыязд.