Сям'я беларусаў дзевяць месяцаў шукае ў Польшчы тайскую кошку
Тайская кошка (ілюстрацыйнае фота) / unsplash.com/@itslydia
Сям'я беларусаў ужо дзевяць месяцаў шукае ў Польшчы тайскую кошку. Яна вырвалася з аўтамабіля на памежным пераходзе "Брэст — Цярэспаль". Да надыходу халадоў гаспадары кошкі самастойна ездзілі на пошукі на мяжу, цяпер імі займаюцца валанцёры, піша mostmedia.io.
"На мяжы нас усе ўжо ведаюць", — кажуць беларусы. У іх усё менш надзеі на тое, што кошку ўдасца знайсці. У лесе яна загінула б, перакананыя гаспадары. Магчыма, што яе хтосьці падабраў і аддаў у прытулак для жывёлаў.