Сядзібу Васіля Быкава ўзялі пад асаблівую ахову дзяржавы

Ахоўныя зоны вакол сядзібы Васіля Быкава / pravo.by
Міністэрства культуры зацвердзіла праект зон аховы вакол сядзібы сям’і Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Ушаччыне.
Музей народнага пісьменніка афіцыйна атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці з вызначанымі межамі тэрыторыі, заўважыў тг-канал "Витебск, я гуляю". У рамках ахоўных зонаў забаронена забудова, высечкак лесу, а таксама змены, якія могуць нашкодзіць аўтэнтычнаму ландшафту і выгляду.
Пад ахову трапіла не толькі сама хата-музей. Дзяржава мае абараняць і прылеглую алею памяці з валуном на месцы, дзе была хата, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў. Цяпер у гэтай зоне забаронена будаўніцтва, знішчэнне зялёных насаджэнняў, устаноўка рэкламы ды іншыя дзеянні, што могуць перашкодзіць захаванню культурнай спадчыны.
Родную хату Васіля Быкава знеслі ў 2005 годзе — нібыта праз яе старасць. Новую хату ("дакладна такую ж, нічым ня горшую") пад музей паставілі непадалёка ад месца, дзе была ранейшая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.