Святлана Ціханоўская запрасіла беларусак на жаночы сняданак

Беларускі на сняданку са Святланай Ціханоўскай / @tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская зладзіла ў Варшаве жаночы сняданак. На яго прыйшлі беларускі, якія ўдзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці дыяспары.
“Хачу, каб беларускія жанчыны адчувалі сябе абароненымі — не толькі перад рэжымам, але і перад любым ціскам і дыскрымінацыяй”, — заявіла палітык.
Падчас сняданку жанчыны абменьваліся досведам і вялі нефармальныя размовы. А яшчэ — абмеркавалі ролю і аб'яднанне жанчын у палітыцы і актывізме, важнасць фемінізму для дэмсілаў, а таксама шляхі ўключэння ўдзельніц у ініцыятывы і сумесную працу па фарміраванні будучай палітыкі Беларусі.
У сняданку ўзялі ўдзел Роза Турарбекава, Марына Ментусава, Аліса Рыжычэнка, Наталля Дуліна і іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.