Святлана Ціханоўская паразмаўляла з Джонам Коўлам
Джон Коўл / ІА "Позірк"
Святлана Ціханоўская мела тэлефонную размову са спецыяльным пасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. Пра гэта яна паведаміла ў сваім тг-канале:
Я павіншавала спадара Коўла з прызначэннем і выказала шчырую ўдзячнасць прэзідэнту Трампу за яго лідарства ў прасоўванні міру ў нашым рэгіёне і за яго пастаянную ўвагу да Беларусі — асабліва за намаганні па вызваленні 1300 беларускіх палітычных зняволеных.
Днямі дэлегацыя ЗША на чале з Коўлам мусіць сустрэцца з Лукашэнкам.