Святлана Ціханоўская наведае ЗША
Святлана Ціханоўская і Валер Кавалеўскі / x.com/Tsihanouskaya/
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская наведае ЗША. Яе візіт пройдзе 11-13 чэрвеня. Пра гэта "Позірку" паведаміў яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Запланаваныя сустрэчы “з высокімі прадстаўнікамі” Белага дома, у Дзярждэпартаменце, у абедзвюх палатах Кангрэса. У Хельсінкскім камітэце ЗША будуць абмеркаваны пытанні палітвязняў у Беларусі.
Гэта шосты візіт Ціханоўскай у Злучаныя Штаты.