Святлана Ціханоўская арыгінальна павіншавала ўсіх мам з Днём маці
Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская запісала арыгінальнае віншаванне з Днём маці. "Дарагія мамы, я ведаю, што вы мяне зараз зразумееце. Я вам за пяць секунд пакажу, што такое быць мамай", — сказала Ціханоўская.
Яна не стала разважаць пра важнасць і адказнасць місіі, а толькі паказала маленькі стыкер, відавочна, пакінуты яе дачкой. Друкаванымі літарамі з мноствам граматычных памылак аўтарка паслання паведаміла, што разбіла экран тэлефона, а таксама, што вельмі любіць маму. "Са святам", — дадала Святлана Ціханоўская.
У Беларусі Дзень маці адзначаецца 14 кастрычніка. Яго святкуюць з 1996 года. Свята прымеркаванае да царкоўнага свята — Пакроваў Прасвятой Багародзіцы.