Святлана Ціханоўская павысіла шанец атрымаць Нобелеўскую прэмію міру — букмекеры
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
У рэйтынге кандыдатаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру адбыліся змены — Святлана Ціханоўская цяпер займае 4-е месца.
Рэйтынг склала букмекерская кантора Nicerodds.
Ціханоўскую апярэджваюць Сусветная арганізацыя аховы здароўя (1-е месца), Аляксей Навальны (2-е месца) і Грэта Тунберг (3-е месца).
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру будзе названы 8 кастрычніка.
Скрыншот са старонкі букмекерскай канторы Nicerodds са спісам галоўных прэтэндэнтаў.