Святлана Алексіевіч: размаўляць і шукаць паразумення — наша нацыянальная ідэя

Святлана Алексіевіч

Святлана Алексіевіч

20 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч.

Як бы непрыемна і балюча гэты не было для нас, тых, хто быў вымушаны пакінуць сваю краіну, але жыццё ў Беларусі не спынілася, не скончылася — яно працягваецца і працягваецца без нас. І мы сапраўды адарваліся і не разумеем усіх працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве ўнутры Беларусі. Мы выехалі, але большасць людзей застаецца ў краіне — і далей мы пайшлі кожны сваім шляхам, мы змяняемся, але па-рознаму. І калі здарыцца магчымасць вярнуцца, нам давядзецца наноў знаёміцца са саімі суайчыннікамі. Нам давядзецца размаўляць, слухаць, вучыцца і шукаць паразумення, перакананая Святлана Алексіевіч

Пра тое, чаму беларусы не хочуць прызнаваць пройгрыша 2020 года і што гэта прызнанне нам дасць; ці не згубілі актуальнасць пошукі нацыянальнай самасвядомасці, ці застаецца ў нас шанс на вяртанне і ці магчымы ён без крыві, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Алексіевіч.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.