Вадохрышча ў Мінску адсвяткавалі 120 тысяч чалавек
Святкаванне абышлося без здарэнняў.
Святкаванне Вадохрышча ў Мінску прайшло без здарэнняў. Пра гэта перадае interfax.by са спасылкай на аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама.
Па звестках праваахоўнікаў, у 40 праваслаўных храмах і прыходах Мінска прайшлі набажэнствы ў гонар Вадохрышча. У мерапрыемствах узялі ўдзел каля 120 тысяч чалавек.
Парушэнняў грамадскага парадку і дарожнай бяспекі не было.