Сваякі Яны Пінчук атрымалі ліст ад дзяўчыны — з Яраслаўля
Сваякі Яны Пінчук атрымалі ад яе ліст з Яраслаўля. Ён датаваны 14 жніўня, паведамляе ТГ-канал "Свабоду Яне Пінчук".
"Этап з Пецярбурга ў Яраслаўль заняў 4 дні, далей Яну мусяць павезці ў Смаленск, а ўжо адтуль у Беларусь. Рука вельмі моцна баліць пасля ўсіх сумак, а этапуюць Яну сталыпінскім вагонзакам", — паведамляюць абаронцы Яны.
Беларуска Яна Пінчук затрыманая ў Расіі паводле запыту беларускіх уладаў. Яе падазраюць у адміністраванні пратэсных чатаў. На радзіме ёй пагражае да 19 гадоў зняволення. Камітэт ААН па правах чалавека забараніў Расіі выдаваць дзяўчыну на радзіму, але расійскія ўлады праігнаравалі гэтую забарону.