Супрацьстаянне ці дыялог: ці магчыма дамаўляцца з рэжымам і як — эфір

Роза Турарабекава / Еўрарадыё
Сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна пройдзе напрыканцы тыдня на Алясцы. Пра гэта, па словах прэзідэнта ЗША, ужо дамоўлена. І ўжо прагназуецца дасягненне нейкага паразумення наконт умоваў, на якіх будзе спачатку спыненне агню, а потым і (не выключана) заключаны мір ды спыненая вайна ва Украіне. Дакладныя ўмовы, на якіх Расія пагодзіцца на вышэй агучанае, пакуль не вядомыя, але і тое, што вядома, не выклікае энтузіазму ні ва Украіне, ні ў Еўропе. Пра перамовы і перспектывы спынення вайны лукашэнкаўскага рэжыма супраць беларускага народа ды пачатку нацыянальнага дыялога актыўна апошнім часам разважаюць у дэмакратычнай частцы беларускага грамадства. Але паразумення і агульнага бачання працэсу і яга перспектыў таксама няма.
Ці сапраўды мы сёння стаім перад адзіным выбарам: супрацьстаянне да перамогі альбо дыялог і ці магчымы хоць нейкі дыялог сёння з рэжымам? Што будзе, калі нацыянальны дыялог не распачнецца, і хто ад гэтага больш страціць? Ці існуе сапраўдная верагоднасць дасягнення міра ва Укріане і ці можна давяраць абяцанням дыктатараў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.