Супрацьстаянне: чаму замест змагання з рэжымам абіраюць цкаванне сваіх — эфір

Павел Усаў
У Беларусі пра завяршэнне дзейнасці заявілі музыкі праўдалнага гурта “Дразды”. Можна не любіць песні гурта, можна не пагаджацца з іх пазіцыяй і падтрымкай дзеючага рэжыма, але нельга не звярнуць увагі і на прычыну, з-за якой гурт сыходзіць са сцэны: яго зацкавалі “рускамірскія” блогеры за беларускую мову ў песнях. Але і ў асяродку дэмакратычных сіл (ці апанентаў рэжыма) не спыняюцца свае разборкі, якія чым далей, тым больш нагадваюць цкаванне.
Чаму беларусы за мяжой усё больш і часцей сварацца паміж сабой і што насамрэч за гэтым стаіць? Калі ўнутраныя разборкі пяройдуць з фармату “хто вінаваты” у фармат “што рабіць, каб перамагчы”? Як змяняецца стаўленне ў Еўропе да беларусаў і чаго чакаць ад дзеянняў Трампа? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.